УзурпацыяУзурпацыя, або ўзурпацыя ўлады (ад лац.: usurpatio — авалоданне) — захоп улады гвалтоўным шляхам, здзейснены з парушэннем закона, або незаконнае прысваенне ўладных паўнамоцтваў. Здзяйсняецца адной асобай або групай асоб. Да ўзурпацыі адносяць таксама выбары, праведзеныя з грубымі парушэннямі, і фальсіфікацыю іх вынікаў . Прыватным выпадкам узурпацыі з’яўляецца злоўжыванне ўладнымі паўнамоцтвамі. Узурпацыю адной галіной улады ўладных паўнамоцтваў іншых галін улады заклікана прадухіляць рэалізацыя канцэпцыі падзелу ўлады. Асобу, якая здзейсніла ўзурпацыю ўлады, называюць узурпатарам. У гістарыяграфіі з даўніх пор існуе падзел імператараў старажытнага Рыма і Візантыі на законных імператараў і ўзурпатараў. Гэты падзел, як і падзел Рымскіх Папаў на законных Папаў і антыпапаў, — хутчэй даніна традыцыі, чым указанне на спосаб атрымання ўлады, бо многія імператары, што класіфікуюцца як «законныя», захапілі ўладу ў выніку забойства папярэдніка, або перавароту, або грамадзянскай вайны. Паводле гэтай класіфікацыі, калі адначасова існавала некалькі варагуючых імператараў, то звычайна пераможца лічыўся «законным імператарам», а астатнія — «узурпатарамі». Але ёсць і выключэнні, напрыклад, Флавій Іаан у 423—425 гг. кіраваў усёй Заходняй Рымскай імперыяй аднаасобна, тым не менш ён лічыцца ўзурпатарам. Вядомыя ўзурпатарыТлумачэнне: у дужках паказаны гады жыцця ўзурпатараў.
Гл. таксамаЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia