Украінскія навіны
«Украінскія навіны» (укр.: Українські новини) — інфармацыйнае агенцтва Украіны, заснаванае ў другой палове 1997 года. На 2014 г. выпускала 27 зводак паведамленняў, у тым ліку 11 штотыднёвых і 7 штомесячных аглядаў, на ўкраінскай, англійскай і рускай мовах. Агулам штодня пастаўляла каля 300 навін звыш 10 тыс. пакупнікам. Мела рэпартэраў ва ўсіх абласцях Украіны. ГісторыяУ другой палове 1997 г. Міхаіл Каламіец заснаваў агенцтва на аснове эканамічнай рэдакцыі «Укрінфарм-бізнес-навін», якую стварыў у 1993 г. і дзе ад таго часу працаваў рэдактарам да сваёй гібелі ў 2002 годзе[1]. У 2000 г. палову акцый набыла «Агенцтва гуманітарных тэхналогій», што належала дэпутату Вярхоўнай Рады Украіны ад Народна-дэмакратычнай партыі Валерыю Харашкоўскаму . У 2004 г. спадкаемцы заснавальніка прадалі «Агенцтву гуманітарных тэхналогій» другую палову акцый. У маі 2006 г. агенцтва займела прэс-цэнтр (плошча 95 кв.м. на 70 месцаў) для нарадаў, прэзентацыяў, круглых сталоў, семінараў і трэнінгаў. На пачатку 2009 г. — фотаслужбу «Украінскае фота». У лютым 2013 г. украінскі прадпрымальнік Зміцер Фірташ набыў «У. А. Інтэр Медыя» разам з агенцтвам за $2,5 мільярды. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia