Уладзімір Іванавіч Свідзінскі
![]() Уладзімір Іванавіч Свідзі́нскі (20 мая 1923, Віцебск — 16 сакавіка 1945) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, камандзір стралковай роты, гвардыі малодшы лейтэнант. Герой Савецкага Саюза (17.10.1943). БіяграфіяДа вайны працаваў слесарам на ігольным заводзе ў Віцебску. У Вялікую Айчынную вайну з 1941 г. на Бранскім, Цэнтральным, 3-м Беларускім, 1-м Украінскім франтах. У 1942 г. скончыў курсы малодшых лейтэнантаў. Камандзір стралковай роты гвардыі малодшы лейтэнант У. І. Свідзінскі вызначыўся ў верасні 1943 г. пры фарсіраванні Дняпра на поўнач ад Кіева. 3 групай байцоў пад агнём праціўніка дасягнуў процілеглага берага, захапіў і ўтрымаў плацдарм да пераправы батальёна. Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена 17.10.1943 г. Загінуў у баі на тэрыторыі Германіі 16.03.1945 г. Пахаваны ў Львове. Памяць
ЗноскіЛітаратура
СпасылкіУладзімір Іванавіч Свідзінскі на сайце «Героі краіны» |
Portal di Ensiklopedia Dunia