Уладзімір Ільіч Швальбо
Уладзімір Ільіч Швальбо (нар. 3 чэрвеня 1945, Вольск, Саратаўская вобласць, РСФСР) — беларускі трэнер, заснавальнік школы новага для Беларусі віду спорту — скачкоў на батуце. БіяграфіяВучыўся ў сярэдняй школе № 3 г. Віцебска. У 1969 годзе скончыў інстытут фізічнай культуры ў Мінску (зараз — Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт фізічнай культуры). З 1965 года працаваў у спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай школе алімпійскага рэзерву № 1 г. Віцебска, з 1970 года — у спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай школе алімпійскага рэзерву № 2 г. Віцебска. Старшы трэнер зборнай каманды Беларусі, старшыня Федэрацыі па скачках на батуце, суддзя міжнароднай катэгорыі. Выхаванцы Уладзіміра Ільіча Швальбо — Дзмітрый Паляруш, Валерый Вагель, Галіна Лебедзева, Мікалай Казак — неаднаразовыя чэмпіёны і прызёры свету, Еўропы, СССР. Заслужаны трэнер Беларусі. Майстар спорту СССР. Ганаровы грамадзянін горада Віцебска. Выдатнік народнай адукацыі. Аўтар падручнікаў, методык па скачках на батуце. |
Portal di Ensiklopedia Dunia