Уладзімір Аляксандравіч Баум
Уладзі́мір Алякса́ндравіч Баум (6 жніўня 1922, в. Карыціскі, Беластоцкае ваяводства) — Герой Сацыялістычнай Працы (1966). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны[1]. БіяграфіяСкончыў Гродзенскі дзяржаўны аграрны ўніверсітэт. З 1950 па 1954 год — рабочы, механік, старшыня завкама Гродзенскага камбіната будматэрыялаў. З 1954 года старшыня калгаса імя XXII з’езда КПСС (да 1961 года калгас «Стаханавец», на 2012 год — СПК імя Баума[2]) Іўеўскага раёна. З 1990 года на пенсіі. УзнагародыЗа прадуманую, разлічаную на годнае жыццё людзей забудову цэнтральнай сядзібы калгаса імя XXII партз’езда (в. Геранёны) У. А. Баум быў узнагароджаны залатым медалём ВДНГ СССР[3]. Званне Героя прысвоена за поспехі ў развіцці жывёлагадоўлі, павелічэнні вытворчасці і нарыхтовак сельскагаспадарчых прадуктаў. Член Рэвізійнай камісіі КПБ у 1961-66. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР у 1963-67[1]. За час працы старшынёй калгаса быў узнагароджаны ордэнамі Леніна, Кастрычніцкай Рэвалюцыі, Працоўнага Чырвонага Сцяга, «Знак Пашаны»[3]. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia