Уладзімір Аляксандравіч Тышэвіч
Уладзімір Аляксандравіч Тышэ́віч (29 мая 1923 — 10 снежня 1980) — ваенны лётчык, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (15.05.1946). Нарадзіўся ў Віцебску. У 1940 годзе скончыў Віцебскі аэраклуб. У Чырвонай Арміі з 1940 года. У 1942 г. скончыў Омскую авіяшколу. Падчас Вялікай Айчыннай вайны на фронце з 1943 г. Удзельнік Курскай бітвы, вызвалення Украіны, Беларусі (гарады Лоеў, Гомель, Баранавічы, Брэст). Намеснік камандзіра эскадрыллі 79-га гвардзейскага штурмавога авіяпалка (2-я гвардзейская штурмавая авіядывізія 16-я паветраная армія, 1-ы Беларускі фронт) гвардыі страшы лейтэнант У. А. Тышэвіч выканаў 113 (114[1], 144[2]) баявых вылетаў. Пасля заканчэння вайны У. А. Тышэвіч да 1961 года служыў у Савецкай Арміі. У 1951 г. скончыў Ваенна-Паветраную акадэмію. Займаў пасаду камандзіра корпуса. З 1961 года палкоўнік У. А. Тышэвіч у запасе, жыў у Віцебску. Узнагароды
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia