Уладзімір Антонавіч Дамарацкі
Уладзімір Антонавіч Дамарацкі (нар. 19 красавіка 1958, г. Віцебск) — беларускі вучоны ў галіне сексалогіі. Доктар медыцынскіх навук. Прафесар. БіяграфіяСкончыў у 1981 годзе Віцебскі медыцынскі інстытут, у 1988 годзе клінічную ардынатуру ва Усесаюзным навуковым цэнтры медыка-біялагічных праблем наркалогіі МАЗ СССР; аспірантуру ў Маскоўскім навукова-даследчым інстытуце псіхіятрыі МАЗ РФ (1993). Пасля заканчэння ВМІ і праходжання інтэрнатуры па псіхіятрыі працаваў урачом-псіхіятрам у Гомельскай абласной псіхіятрычнай бальніцы. З 1988 па 1994 гады — урач-сексолаг у Мінскім гарадскім псіханеўралагічным дыспансеры, з 1994 па 2001 гады — асістэнт кафедры псіхатэрапіі Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі. З 2001 года па цяперашні час узначальвае кафедру агульнай і клінічнай псіхалогіі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Дысертацыю доктара медыцынскіх навук абараніў у 2004 годзе, мае вучонае званне «прафесар» па спецыяльнасці «Клінічная медыцына» (ВАК РБ, 2008 г.). Член рэдакцыйных саветаў часопісаў «Псіхіятрыя, псіхатэрапія і клінічная псіхалогія» (Мінск), «Псіхатэрапія» (Масква), «Тэорыя і практыка псіхатэрапіі» (Манрэаль, Канада). Навуковыя працы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia