Уладзімір Брылеўскі
Уладзімір Брылеўскі (16 жніўня 1917, в. Лоск, Ашмянскі павет, Віленская губерня, цяпер Валожынскі раён, Мінская вобласць — 1 лістапада 2002, Галівуд, Фларыда, ЗША) — беларускі грамадскі дзеяч, журналіст. БіяграфіяСкончыў афіцэрскую школу ў Дэмбліне, вучыўся ў сельскагаспадарчым інстытуце ў Пулавах. Падчас нямецкай акупацыі Беларусі быў начальнікам Смаргонскага, потым Жодзішкаўскага паветаў. Летам 1943 арыштаваны, некаторы час утрымліваўся ў Вілейскай турме, затым адпраўлены ў канцлагер, аднак па дарозе ў яго ўцёк. Паўлеальна пераехаў у Рыгу, дзе працаваў карэктарам часопіса «Новы шлях». З канца 1944 — эміграваў у Германію. Арганізаваў беларускую школу ў Гановеры. З канца 1940-х пераехаў у ЗША, жыў у Саўт-Рыверы, браў удзел у грамадскім жыцці, супрацоўнічаў з польскім часопісам «Культура» (Парыж, галоўны рэдактар Ежы Гедройц). Надрукаваў у газеце «Беларус» і часопісе «Беларуская думка» ўспаміны пра дзеячаў беларускага нацыянальнага руху — Вацлава Іваноўскага, Радаслава Астроўскага, Вінцэнта Гадлеўскага, Хведара Ільяшэвіча, Канстанціна Езавітава. Спрычыніўся да заснавання парафіі Св. Еўфрасінні Полацкай. Разам з жонкай Лянгінай пахаваны на Беларускіх могілках у Саўт-Рыверы[1]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia