Уладзімір Бялько
Уладзімір Бялько (1911 — 1 мая 1933) — беларускі грамадскі дзеяч. Сябра Камуністычнага саюза моладзі Заходняй Беларусі. Паэт, рэдактар падпольнай газеты «Піянер». БіяграфіяНарадзіўся ў 1911 годзе ў в. Мяльканавічы Слонімскага павета Гродзенскай губерні ў Расійскай імперыі. Пасля падзелу Беларусі паміж СССР і Польшчай у 1921 годзе родная вёска апынулася ў складзе Польшчы. Скончыў у сваёй вёсцы польскую школу. Нядоўга вучыўся ў Віленскай беларускай гімназіі. Вярнуўшыся ў родную вёску, днём займаўся сельскай гаспадаркай, а вечарамі праводзіў камсамольскую і беларускую дзейнасць: развешваў лістоўкі, патрабуючы адкрыцця школ на беларускай мове, арганізоўваў розныя культмасавыя беларускія мерапрыемствы. З сябрамі Піліпам Маркевічам і Антонам Бішкурэвічам выдаваў на беларускай мове камуністычную газету «Піянер»: штомесяц наклады каля 100 асобнікаў адбіваліся на шапірографе. Пісаў вершы. За сваю камуністычную і беларускую дзейнасць пераследваўся мясцовымі польскімі ўладамі, якія яго двойчы арыштоўвалі і білі. Вясной 1933 года да хворага Уладзіміра Бялько прыйшлі паліцыянты, скінулі яго з ложка і доўга білі нагамі. Памёр 1 мая 1933 года ад атрыманых пашкоджанняў. Праз два дні быў пахаваны на мясцовых могілках в. Мяльканавічы. Памяць
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia