Уладзімір Васілевіч Крывашэеў
Уладзімір Васілевіч Крывашэеў (23 красавіка 1944, г. Васількоў, Кіеўская вобласць) — беларускі архітэктар. БіяграфіяСкончыў у 1967 годзе Беларускі політэхнічны інстытут, у 1979 годзе Усесаюзную акадэмію знешняга гандлю ў Маскве. Працаваў архітэктарам, старшым архітэктарам, галоўным архітэктарам праектаў у Белдзіпрагандлі, з 1981 па 1985 г. у цэнтры ААН па населеных пунктах — Хабітат, з 1986 года — галоўны ландшафтны архітэктар Мінска ў ГалоўАПУ Мінгарвыканкама. Член Саюза архітэктараў СССР з 1975 года. Член КПСС з 1974 года. Пражывае ў г. Мінск. Творчасць![]() Асноўныя працы: гандлёва-грамадскі цэнтр па вул. Прытыцкага ў Мінску (1980); у аўтарскім калектыве: спорткомплекс «Раўбічы» (1976), Цэнтральны крыты рынак у Мінску (1980), Дом быту ў Лідзе (1981), гандлёва-грамадскі цэнтр у Бабруйску (1981), універмаг у Гомелі (1982). ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia