Уладзімір Весялінаў
Уладзімір Весялінаў (сербск.: Bлaдимиp Beceлинoв; нар. 25 мая 1984, Субаціца, Сербія) — сербскі футбаліст, паўабаронца. Клубная кар’ераГуляў у Сербіі, у асноўным за клуб «Спартак» з роднага горада Субаціца. У лютым 2012 года перайшоў у гродзенскі «Нёман», дзе неўзабаве замацаваўся ў аснове на пазіцыі апорнага паўабаронцы. У сезоне 2013 заставаўся іграком асновы, выкарыстоўваўся як цэнтральны ці апорны паўабаронца. У маі 2013 года адсутнічаў з-за траўм, пасля вярнуў месца ў аснове. У лістападзе 2013 года зноў выбыў з-за траўмы. Сезон 2014 пачынаў на лаўцы запасных, але пасля пераводу Андрэя Хачатурана з апорнай зоны на месца правага хаўбэка Весялінаў заняў сваю звыклую пазіцыі апорнага паўабаронцы. За сезон здолеў праявіць сябе як добры распасоўшчык, аддаўшы 5 галявых перадач. У кастрычніку 2014 года з-за фінансавых праблем гродзенскага клуба кантракт з легіянерам па ўзаемнай згодзе быў разарваны[2]. У студзені 2015 года стаў іграком венгерскага клуба «Сегед 2011». Пакінуў яго ўлетку 2016 года і пазней далучыўся да «Будафока», якому дапамог атрымаць перамогу ў трэцім венгерскім дывізіёне. Завяршыў кар’еру ў 2020 годзе. ДасягненніКрыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia