Уладзімір Вікенцьевіч Пятровіч

Уладзімір Вікенцьевіч Пятровіч
Нараджэнне 20 студзеня 1952(1952-01-20) (73 гады)
Адукацыя

Уладзімір Вікенцьевіч Пятровіч (нар. 20 студзеня 1952, в. Калоднікі Дзяржынскага раёна Мінскай вобласці) — беларускі палітык.

Біяграфія

Скончыў Беларускі ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга політэхнічны інстытут, інжынер шляхоў зносін.

Працоўную дзейнасць пачаў прарабам дарожнаэксплуатацыйнага ўпраўлення № 135 Мінскага абласнога вытворчага ўпраўлення будаўніцтва і эксплуатацыі аўтамабільных дарог у горадзе Стоўбцы Мінскай вобласці. Працаваў галоўным інжынерам, начальнікам філіяла камунальнага ўнітарнага прадпрыемства «Мінскаблдарбуд» — дарожнага рамонтна-будаўнічага ўпраўлення № 121 у горадзе Чэрвені Мінскай вобласці.

Выбіраўся дэпутатам Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання[1].

Зноскі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya