Уладзімір Віктаравіч Барадач
Уладзімір Віктаравіч Барадач (нар. 22 лістапада 1951) — беларускі ваенны і грамадскі дзеяч. Ветэран вайны ў Афганістане. БіяграфіяНарадзіўся 22 лістапада 1951 года. У 1970 годзе скончыў Мінскае сувораўскае ваеннае вучылішча. Скончыў Ваенную акадэмію імя М. В. Фрунзэ ў Маскве і Разанскае вышэйшае паветрана-дэсантнае каманднае вучылішча. Вучыўся ў Беларускім дзяржаўным універсітэце. 20 гадоў служыў у войсках спецыяльнага прызначэння ГРУ ГШ СССР. Цягам двух гадоў у складзе войск спецыяльнага прызначэння браў удзел у вайне ў Афганістане, двойчы быў паранены. Прымаў удзел у іншых ваенных канфліктах. У 1988—1991 гадах — камандзір 5-й асобнай брыгады спецпрызна (г. Мар’іна Горка). Набыў шырокую вядомасць у сярэдзіне 1990-х гадоў, стаўшы адным з ініцыятараў стварэння Саюза беларускіх афіцэраў. У 1993 годзе звольніўся ў запас. Пасля гэтага актыўна супрацоўнічаў з апазіцыйнымі дэпутатамі Вярхоўнага Савета 13-га склікання, забяспечваў ахову лідараў апазіцыі, удзельнічаў у акцыях пратэсту, яго арыштоўвалі ўлады Беларусі. Летам 2010 года накіраваў Аляксандру Лукашэнку ліст з прапановай дапамогі ў барацьбе з карупцыяй, які падпісалі 15 ветэранаў баявых дзеянняў[1]. У 2010 годзе папрасіў прытулку ў Германіі. Па яго словах, гэта звязана з тым, што ён актыўна працаваў у грамадскай камісіі, якая займалася расследаваннем акалічнасцяў знікнення экс-міністра ўнутраных спраў Юрыя Захаранкі, а таксама тым, што ён быў яго намеснікам старшыні Саюза беларускіх афіцэраў[2]. У 2012 годзе стварыў Савет нацыянальнага адраджэння Беларусі, стаў ягоным старшынёй. Паводле Уладзіміра Барадача, пасяджэнні аргкамітэта прайшлі ў Расіі, Украіне, Польшчы і Літве. У іх удзельнічалі 28 беларускіх эмігрантаў (былыя супрацоўнікі сілавых структур Беларусі, грамадскіх арганізацый і палітычных партый) і некалькі дзясяткаў актывістаў апазіцыі, якія жывуць у Беларусі. Намеснікам старшыні аргкамітэта быў прызначаны былы маёр КДБ РБ Ануфрый Рамановіч[3]. 21 лютага 2013 года быў ўзнагароджаны прэміяй «Рыцар года. З адкрытым забралам» за 2013 год, заснаванай грамадскім рухам імя Юрыя Захаранкі «Абаронцы Айчыны». У 2013 годзе ў Польшчы афіцыйна зарэгістраваў Фонд «Рада нацыянальнага адраджэньня Беларусі», які павінен быў займацца дзеяннямі, накіраванымі на дэмакратычныя перамены ў Беларусі, у тым ліку дапамогай рэпрэсаваным дэмакратычным актывістам. Першапачаткова Барадач разам з паплечнікамі меркаваў, што Рада нацыянальнага адраджэння стане ценявым урадам Беларусі ў выгнанні, але прапанова не была падтрыманая[4]. У студзені 2014 года прапанаваў Украіне сфармаваць інтэрнацыянальныя брыгады. У 2016 годзе была надрукавана ягоная кніга «Зомбі краіны саветаў». 4 мая 2021 года пазбаўлены воінскага звання палкоўніка ў адстаўцы[5]. Бібліяграфія
Узнагароды
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia