Уладзімір Генадзевіч Какорка
Уладзімір Генадзевіч Какорка (нар. 4 студзеня 1976, Віцебск) — беларускі спартсмен. Майстар спорту СССР, майстар спорту Рэспублікі Беларусь міжнароднага класа. БіяграфіяУ 1994 годзе скончыў Віцебскае вучылішча алімпійскага рэзерву. Чэмпіён Еўропы сярод юніёраў 1994 года ў камандных спаборніцтвах і індывідуальных скачках. Пераможца V Сусветных гульняў 1997 года, сярэбраны прызёр 2001 года. Сярэбраны прызёр чэмпіянату свету 1998 года ў сінхронных скачках і камандных спаборніцтвах, 1999 года — у сінхронных скачках. Сярэбраны прызёр чэмпіянату Еўропы 1998 года ў сінхронных скачках, 2000 і 2004 гг. — у камандных спаборніцтвах. Бронзавы прызёр чэмпіянату Еўропы 2000 года ў індывідуальных скачках. Бронзавы прызёр фіналу Кубка свету 2002 года ў сінхронных скачках. З 1992 года — спартсмен-інструктар нацыянальнай каманды Рэспублікі Беларусь па скачках на батуце. Зараз працуе ў Віцебскай СДЮШАР № 1 трэнерам па скачках на батуце. Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia