Уладзімір Дзмітрыевіч Чарнігаў
Уладзімір Дзмітрыевіч Чарні́гаў (руск.: Владимир Дмитриевич Чернигов; 23 жніўня 1922, в. Хацяны, Манастыршчынскі раён, Смаленская вобласць, Расія — 23 мая 1985) — беларускі вучоны ў галіне ветэрынарыі. Доктар ветэрынарных навук (1974), прафесар (1976). БіяграфіяНарадзіўся ў вёсцы Хацяны (Манастыршчынскі раён, Смаленская вобласць, Расія). Скончыў Маскоўскі зоаветэрынарны інстытут у 1948 годзе і аспірантуру пры ім. 3 1956 года ў Віцебскім ветэрынарным інстытуце. У 1974 годзе абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Материалы об иммуногенезе и о влиянии некоторых антибиотиков на формирование иммунитета при паратифе и роже свиней»[1]. З ліпеня 1974 года на пасадзе загадчыка кафедрай ветэрынарна-санітарнай экспертызы[1]. Навуковая дзейнасцьНавуковыя працы па выпрацоўцы мер прафілактыкі інфекцыйных хвароб жывёл, метадаў ветэрынарна-санітарнай экспертызы прадуктаў жывёльнага і расліннага паходжання. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia