Уладзімір Канстанцінавіч Касько
Уладзі́мір Канстанці́навіч Касько́ (нар. 9 траўня 1938, Фаніпаль, Менская вобласць) — беларускі фалькларыст, журналіст. Кандыдат філалагічных навук (1981), дацэнт (1989). БіяграфіяУ 1964 годзе скончыў Філалагічны факультэт Беларуска дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «журналістыка». У 1982 годзе скончыў Акадэмію грамадскіх навук пры ЦК КПСС[1]. З 1982 года працуе ў БДУ (Інстытут журналістыкі, кафедра перыядычнага друку)[2]. Навуковая дзейнасцьНавуковыя інтарэсы: метадалогія аналітычнай журналістыкі, вусна-паэтычная творчасць беларусаў[1]. Аўтар звыш 150 навуковых прац, сярод якіх манаграфіі ў розных аспектах журналістыкі, беларускай і славянскай культуры, літаратуры і мовы. УзнагародыУзнагароджаны медалямі «За доблесную працу» (1970), «Ветэран працы» (1988), ганаровымі граматамі Вярхоўнага Савета БССР (1971, 1988)[1], нагрудным знакам «Выдатнік друку Беларусі». Заслужаны работнік БДУ[2]. Крыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia