Уладзімір Кірылавіч Ярашэвіч
Уладзімір Кірылавіч Ярашэвіч (нар. 15 жніўня 1940, в. Жукевічы, Гродзенскі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі спецыяліст у галіне тэхналогіі машынабудавання, парашковай металургіі і кампазіцыйных матэрыялаў. Доктар тэхнічных навук (1987), прафесар (1981). Акадэмік Міжнароднай акадэміі інфармацыйных тэхналогій (1993), Беларускай інжынернай акадэміі (1998). БіяграфіяСкончыў Беларускі політэхнічны інстытут (спецыяльнасць «Аўтамабільны транспарт», 1962), Цэнтральны навукова-даследчы інстытут механізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі Нечарназёмнай зоны СССР (аспірантура, 1969). Працаваў у Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце (1980—2017, аўтатрактарны факультэт, кафедра «Тэхнічная эксплуатацыя аўтамабіляў», прафесар, у 1990—2006 — загадчык кафедры). Навуковыя інтарэсы: аднаўленчыя тэхналогіі; рамонт аўтамабіляў. УзнагародыНагрудныя знакі «Ганаровы транспартнік», «Выдатнік адукацыі». Бібліяграфія
ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia