Уладзімір Мікалаевіч Васіленка
Уладзімір Мікалаевіч Васіленка (10 лістапада 1963, в. Гіраўцы, Чавускі раён, Магілёўскай вобласці) — беларускі палітык. БіяграфіяСкончыў Магілёўскі тэхналагічны інстытут і Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце РБ. Праходзіў тэрміновую вайсковую службу ў складзе 103-й Віцебскай паветрана-дэсантнай дывізіі. З мая 1982 года ўдзелнічаў у савецкім уварванні ў Афганістан. Загадваў аддзяленнем разведкі ў Кабуле[1]. Працаваў апаратчыкам паветрападзелу 5-га разраду, майстрам змены цэха аміячна-халадзільна-кампрэсарных установак, памочнікам начальніка вытворчасці сінтэтычнага валакна, начальнікам аддзела па мабілізацыйнай рабоце ААТ «Магілёўхімвалакно». За савецкім часам займаў на прадпрыемстве таксама пасаду сакратара камітэта камсамола. Абіраўся дэпутатам Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў, дзе ўзначальваў пастаянную камісію па пытаннях законнасці і правапарадку. Дэпутат Палаты прадстаўнікоў 4-га склікання ад Магілёўскай-Ленінскай выбарчай акругі № 84, член Пастаяннай камісіі па нацыянальнай бяспецы. Старшыня магілёўскага абласнога грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане». УзнагародыУзнагароджаны медалямі «За адвагу», «За працоўныя заслугі», ганаровымі граматамі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь, Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў, граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР. Асабістае жыццёЖанаты, мае дзвюх дачок. Жыве ў Магілёве. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia