Уладзімір Мікалаевіч Вольнаў
Уладзімір Мікалаевіч Вольнаў (часам Вальноў; 29 жніўня 1939, в. Гародна, Бешанковіцкі раён, Віцебская вобласць — 18 снежня 2023, Віцебск) — беларускі графік і жывапісец. БіяграфіяСкончыў аддзяленне дызайну Харкаўскага мастацка-прамысловага інстытута (1971). Удзельнік мастацкіх выставак з 1975. Член Беларускага саюза мастакоў (1979). Жыў у Віцебску[1]. ТворчасцьПрацаваў у станковай графіцы, жывапісе і інсталяціі. Сярод ранніх твораў пераважаюць графічныя кампазіцыі, выкананыя ў традыцыйных жанрах: серыі літаграфій «Зямля» (1977—1979) і пастэлей «Горад майго дзяцінства» (1982). Трагічны лёс вёскі, узаемаадносіны чалавека і навакольнага асяроддзя, пытанні экалогіі ў творах «Чырвоны спрут» (1974), «Рытмы хіміі» (1976), «Вячэра на траве» (1979), «Трывожны сон птушкі» (1981), серыя «Мёртвая вёска» (1991—1992). Успаміны аб вайне — у аснове кампазіцый «Памяці партызана» (1975), «Вяртанне. Прысвячаецца бацьку» (1985), старажытнаму Віцебску прысвечаны серыя «Мой горад» (1981), трыпціх «Сцёртыя рысы твару» (1985), «Стары горад» (1991). У творах 1990-х гадоў дамінуючае месца занялі ідэі хрысціянскай маралі, праблемы духоўнасці, клопат аб захаванні спадчыны, увасобленыя ў складаныя метафарычныя вобразы («Памяць», «Шлях да храма», «Прысвячэнне», «Паклон зямлі», «Пераможаны»)[2]. Сярод іншых работ: «Вяртанне анёла» (1994), «Супрэматычны дворык» (1999), «Вочы Хрыста, які пакутуе» (2000), «Засмучаная зямля» (2004), «Певень. Заклік» (2005), «Пластыка маёй зямлі» (2007); калажы «Хацелася б усіх назваць» (1996), «Малітвы нашых бацькоў» (1999); серыя літаграфій «Мой горад» (1981), серыя пастэляў «Горад майго дзяцінства» (1982); інсталяцыі «Сям’я. Распяты» (1996), «Памяць. Халакост» (2005), «Прысвячэнне маці» (2006) і інш[1]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia