Уладзімір Мікалаевіч Крыловіч
Уладзімір Мікалаевіч Крыловіч (20 кастрычніка (1 лістапада) 1895, в. Крыловічы, Мінскі павет, Мінская губерня — 23 кастрычніка 1937, Мінск) — беларускі акцёр, адзін з заснавальнікаў беларускага тэатра. Заслужаны артыст БССР (1931)[3]. БіяграфіяНарадзіўся 20 кастрычніка (1 лістапада) 1895 года ў в. Крыловічы (цяпер — Дзяржынскі раён Мінскай вобласці). З 1915 года ўдзельнічаў у аматарскіх спектаклях. З 1921 года працаваў у БДТ-1. Іграў ролі ў творах беларускай і рускай савецкай драматургіі. Лепшыя ролі: Крыніцкі («Паўлінка» Я. Купалы), Машэка, Кастусь Каліноўскі («Машэка», «Кастусь Каліноўскі» Е. Міровіча), Вяршынін («Бронецягнік 14-69» Іванова), Чужакоў («Мост» Рамановіча), Бераст («Платон Крэчат» Карнейчука) і інш. Здымаўся ў кіно, у тым ліку ў фільме «Двойчы народжаны» рэжысёра Э. Аршанскага (1934)[4]. Памёр 23 кастрычніка 1937 года ў Мінску. Пахаваны ў Мінску на Вайсковых могілках. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia