Уладзімір Мікалаевіч Пяценка
Уладзімір Мікалаевіч Пяценка (укр.: Володимир Миколайович Пятенко; нар. 9 верасня 1974, Пракоп’еўск, РСФСР, СССР) — украінскі футбаліст, абаронца, пасля завяршэння кар’еры — футбольны трэнер. У цяперашні час працуе галоўным трэнерам жаночага клуба «Дынама» з Кіева. Клубная кар’ераПачаў займацца футболам у Крыме, гуляў за мясцовыя каманды «Вайковец» і «Таўрыя». Пазней выступаў за «Шахцёр», «Металіст», «Металург», «Ворсклу». У 2003—2004 гадах выступаў у Расіі за «СКА-Энергія», пасля вярнуўся ва Украіну, дзе завяршыў кархеру ў складзе вінніцкай «Нівы». Міжнародная кар’ераУ 1994—1995 гадах гуляў за моладзевую зборную Украіны. Трэнерская кар’ераЗ 2008 года (з перапынкамі) — трэнер «Металурга» з Данецка. 12 лістапада 2010 года стаў выканаўцам абавязкаў галоўнага трэнера данецкага «Металурга» пасля адстаўкі Мікалая Костава[3]. 3 мая 2011 года быў ізноў прызначаны выканаўцам абавязкаў галоўнага трэнера «Металурга» пасля адстаўкі Андрэя Гардзеева[4]. У сярэдзіне студзеня 2013 года ўзначаліў ерэванскі «Бананц», які пад кіраўнітцвам Пяценкі заняў апошняе месца ў чэмпіянаце Арменіі і вылецеў у другі дывізіён. У жніўні 2013 года вярнуўся ў «Металург», у чэрвені 2014 года чарговы раз стаў галоўным трэнерам клуба, заставаўся на гэтай пасадзе да лета 2015 года, калі «Металург» спыніў існаванне. З лета 2015 года працаваў экспертам на ўкраінскім тэлебачанні. У студзені 2017 года прыняў прапанову ўзначаліць беларускі клуб «Крумкачы». Ужо ў маі таго ж года па сямейным абставінам пакінуў мінскую каманду[5]. У студзені 2018 года стаў новым галоўным трэнерам клуба ўкраінскай Першай лігі «Абалонь-Бровар»[6]. У сезоне 2018/19 працаваў у трэнерскім штабе адэскага «Чарнаморца». У 2021 годзе ўзначаліў адроджанае жаночае кіеўскае «Дынама». ДасягненніУ якасці іграка
У якасці трэнера
Асабістае жыццёЖанаты, выхоўвае дачку[7]. Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia