Уладзімір Міхайлавіч
Уладзімір Міхайлавіч (нар. 10 жніўня 1990, Цэтынэ, Чарнагорыя) — чарнагорскі баскетбаліст. Выступае за нацыянальную зборную Чарнагорыі. Кар’ераПачынаў сваю прафесійную кар’еру ў юніёрскай камандзе «Морнар Бару» ў 2007 годзе, але ужо на наступны сезон стаў гульцом асноўнай каманды, адначасна выступаючы і за другую. У «Морнары» гулец правёў у агульнай складанасці амаль 4 гады, пасля чаго перабраўся ў «Будучнасць» з Падгорыцы. Пасля першага сезону клуб падоўжыў пагадненне з абаронцам яшчэ на 3 гады. З «Будучнасцю» наш навічок тройчы выйграваў Кубак Чарнагорыі ды 4 разы рабіўся ўладальнікам залатых медалёў нацыянальнага першынству. Па заканчэнні тэрміну кантракта перабраўся ў бельгійскі «Целенэт Астэндэ», але ўжо ў лістападзе змяніў прапіску. Паўтара сезону чарнагорац правёў у нямецкім «Вальтар Тайгерс». Потым былі «З.Олівер» з Вюрцбурга, «ЕВЕ Баскетс» з Альдэнбургу і вяртанне ў «Астэндэ». У сезоне 2018 абаронца пачынаў у польскім «Анвіле». У 8 матчах чэмпіянату Польшчы гулец у сярэднім праводзіў 17.3 хвіліны на пляцоўцы, за якія набіраў 8.5 ачкоў, 2.6 падборы і 1.1. асісты. Статыстыка ў Лізе Чэмпіёнаў: 6 матчаў, 14.3 хвіліны, 5.3 ачка, 1.8 падборы і 1.2 асісты. Катэгорыя:Ігракі зборнай Беларусі па баскетболе У кастрычніку 2019 года падпісаў кантракт з баскетбольным клубам «Цмокі-Мінск»[5]. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia