Уладзімір Міхайлавіч Дубадзелаў

Баскетбол
Уладзімір Міхайлавіч Дубадзелаў
Нарадзіўся 26 красавіка 1964(1964-04-26) (61 год)
Альма-матар
Клубная кар’ера[* 1]
1981—1999 Гомельскія рысі
  1. Колькасць гульняў і балаў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.

Уладзімір Міхайлавіч Дубадзелаў (нар. 26 красавіка 1964, Светлагорск) — беларускі баскетбаліст са Светлагорска, баскетбольны трэнер, суддзя па баскетболе.

Біяграфія

Нарадзіўся ў Светлагорску ў 1964 годзе, у 1975 годзе пачаў займацца баскетболам у Мікалая Iванавiча Зарубава, трэніраваўся ў яго да ад’езду ў Мінск, у Рэспубліканскую школу-інтэрнат спартыўнага профілю (РШІСП). Сябрамі па баскетболе ў ДЮСШ № 1 Светлагорска былі Уладзімір Арлоў, Сяргей Тукач, Ігар Моўчан.

Навучаўся ў СШ № 1 Светлагорска. У лютым 1981 года перайшоў у Мінскі РШІСП, які скончыў у 1981 годзе. Запрошаны Барысам Царыкавым да паступлення ў Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт, куды паступіў ў 1981 годзе. У 1985 годзе скончыў факультэт фізічнай культуры ГДУ па спецыяльнасці «Фізічнае выхаванне, фізічная культура». Па размеркаванні паехаў у Светлагорскую ДЮСШ № 1, дзе працаваў да прызыву на тэрміновую службу ў Савецкую армію ў лістападзе 1985 года. Дэмабілізаваўся ў чэрвені 1987 года. З чэрвеня 1987 года працаваў трэнерам па баскетболе ў ДЮСШ № 1 Светлагорска. Працаваў і вучыўся трэнерскай працы ў лепшых трэнераў, і сяброў па прафесіі, Гомельскай вобласці — М. I. Зарубава, У. М. Беленькага, В. П. Арлова, В. В. Кучанёва, А. Н. Верхатурава, А. А. Гандліна, Ф. Трацэўскага, В. П. Здунюка, Я. Тумаша, М. Н. Окуня і іншых. Як трэнер выйграў першынство прафсаюзаў Гомельскай вобласці па баскетболе ў 1988 годзе, на першынстве БССР — зборная Гомельскай вобласці заняла трэцяе месца сярод юнакоў 1971/72 гадоў нараджэння. У маі 1988 года на просьбу Барыса Царыкава прыняў удзел у Кубку БССР па баскетболе ў Магілёве ў складзе гомельскай каманды (паўфінал і фінал), клуб перамог у Кубку. З кастрычніка 1988 года пачаў працу ў Гомельскім політэхнічным інстытуце (ГПІ, цяпер ГДТУ імя П. В. Сухога). Таксама ў 1988 годзе вярнуўся ў каманду «Сож», за якую гуляў у гады студэнцтва (1981—1985). У 1988—2011 гадах выкладчык, старшы выкладчык ГПІ, трэнер мужчынскай зборнай інстытута па баскетболе, а пазней і жаночай каманды па баскетболе ГПІ-ГДТУ. За гады працы ў ГПІ, прымаў удзел у Чэмпіянатах БССР і Рэспублікі Беларусь па баскетболе. У 2012—2017 гадах трэнер-выкладчык у Гомельскім абласным цэнтры алімпійскага рэзерву па ігравых відах спорту (ГАЦАР па ІВС). З 2018 года працаваў кіроўцам. З 2 верасня 2024 года працуе ў Гомельскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце, трэнер мужчынскай і жаночай зборных па баскетболе.

Кар’ера баскетбаліста

  • 1981 год — навучанне ў РШІСП у Мінску.
  • 1981 год — пачаў гуляць за каманду «Сож» (Гомель),
  • 1982 год — чэмпіён VIII Спартакіяды БССР,
  • Чэмпіён БССР (1988, 1989, 1990, 1991),
  • Сярэбраны прызёр X Спартакіяды БССР (1990/1991) першы і другі этапы,
  • Уладальнік Кубка БССР (1988, 1989),
  • Сярэбраны прызёр Чэмпіянату БССР (1985, 1992),
  • 1993—1998 — гулец каманды «СОЖ» г. Гомель,
  • 1998—1999 — «Гомельскія рысі»; пасля ад’езду легіянераў, удзел у матчах за 3-е месца Чэмпіянату Беларусі, вынік — 4 месца.
  • 1999 — бронзавы прызёр II Міжнародных гульняў дзяржаў-удзельніц СНД (Мінск),
  • 2003 — сярэбраны прызёр IV Міжнародных гульняў дзяржаў-удзельніц СНД (Астана),
  • 2005, 2006, 2008 — Чэмпіён V, VI, VII Міжнародных гульняў дзяржаў-удзельніц СНД (Баку, Мінск, Кішынёў)

Кар’ера трэнера

  • 1984—1985 (верасень-май) — трэнер на 0,5 стаўкі, СДЮШАР № 9 Гомеля,
  • 1985—1988 — трэнер ДЮСШ № 1 Светлагорска,
  • 1988—2011 — трэнер мужчынскай, далей і жаночай зборных ГДТУ імя П. А. Сухога па баскетболе,
  • 2000—2001 — трэнер на 0,5 стаўкі СДЮШАР № 9, працаваў з юнакамі 1983/84 гадоў нараджэння,
  • 1999—2004 — Гомельскія рысі / Спартак-Кандытар (Гомель) (другі трэнер, галоўны — М. Бузлякоў, потым І. Я. Марозаў),
  • 2001 (май) — Алімпійскія дні моладзі, сярод юнакоў 1984/85 гадоў нараджэння (трэнер, галоўны — І. Я. Марозаў),
  • 2004—2005 — ГАСДзЮШАР (Гомель) (галоўны трэнер, другі — В. П. Арлоў).
  • 2012—2017 — трэнер-выкладчык ГАСДзЮШАР Гомель.
  • 2017—2018 — працаваў у Расіі.
  • 2018—2024 — працаваў кіроўцам у Гомелі.
  • з 2024 — выкладчык ГДМУ, трэнер мужчынскай і жаночай зборных ГДМУ па баскетболе.

Дасягненні трэнера

  • 1988 — 3-е месца першынства БССР сярод юнакоў 1971/72 гадоў нараджэння,
  • 1999—2000 — сярэбраны прызёр Чэмпіянату Беларускі (М. Бузлякоў — галоўны),
  • 2000 — фіналісты Кубка РБ (М. Бузлякоў — галоўны),
  • 2000—2001 — бронзавы прызёр Чэмпіянату Беларусі (М. Бузлякоў — галоўны),
  • 2001 — фіналісты Кубка РБ (М. Бузлякоў — галоўны),
  • 2001 — Чэмпіёны АДМ сярод юнакоў 1984/85 гадоў нараджэння (І. Марозаў — галоўны),
  • 2001—2002 — сярэбраны прызёр Чэмпіянату Беларусі (М. Бузлякоў, І. Марозаў),
  • 2002 — фіналісты Кубка Беларусі (І. Марозаў — галоўны).

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya