Уладзімір Пятровіч Іваноў
Уладзімір Пятровіч Іваноў (нар. 30 жніўня 1941, Саратаў, РСФСР) — спецыяліст у галіне эксплуатацыі, аднаўлення і рамонту сельскагаспадарчай тэхнікі. Доктар тэхнічных навук (1997), прафесар (2001). БіяграфіяНарадзіўся 30 жніўня 1941 года ў Саратаве. Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут (спецыяльнасць «Аўтамабільны транспарт», 1970), Маскоўскі аўтамабільна-дарожны інстытут (аспірантура, спецыяльнасць «Аўтамабілі і трактары», 1975). Працаваў у Полацкім дзяржаўным універсітэце (з 2001, факультэт машынабудавання і аўтамабільнага транспарту, кафедра аўтамабільнага транспарту, прафесар). Навуковыя інтарэсы: тэхналагічная падрыхтоўка і арганізацыя рамонтнай вытворчасці; сінтэз сродкаў і працэсаў вытворчасці; бяспека дарожнага руху; бяспека працы і ахова навакольнага асяроддзя. Узнагароды
Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia