Уладзімір Пятровіч Ганчароў

Уладзімір Пятровіч Ганчароў
Дата нараджэння 2 лютага 1938(1938-02-02)
Месца нараджэння
Дата смерці 3 кастрычніка 1996(1996-10-03) (58 гадоў)
Адукацыя
Прафесія тэатральны дзеяч
Тэатр
Член у

Уладзімір Пятровіч Ганчароў (2 лютага 1938, г. Полацк — 3 кастрычніка 1996) — беларускі тэатральны дзеяч.

Біяграфія

Нарадзіўся 2 лютага 1938 года ў Полацку. Скончыў у 1961 годзе БДУ. Працаваў у газеце «Віцебскі рабочы». У 1968—1984 і 1993—1996 гадах загадчык літаратурнай часткі Беларускага тэатра імя Я. Коласа[1].

Член Беларускага саюза тэатральных дзеячаў з 1971 года.

Памёр 3 кастрычніка 1996 года[1].

Творчасць

Аўтар інсцэніровак раманаў «Снежныя зімы» І. Шамякіна (1972, разам з І. Шамякіным), «Сымон-музыка» Я. Коласа (1976, разам з В. Мазынскім), «Закон вечнасці» Н. Думбадзе (1981, разам з В. Маслюком), сцэнічных кампазіцый «На дарозе жыцця» паводле твораў Я. Коласа (1982, разам з В. Мазынскім) і інш[1].

Зноскі

  1. а б в Ганчароў Уладзімір Пятровіч // Культура Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) [і інш.]. — Мн.: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2011. — Т. 2. — 544 с. — 3 000 экз. — ISBN 978-985-11-0570-6.

Літаратура

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya