Уладзімір Пятровіч Жданаў
Уладзімір Пятровіч Жда́наў[2] (28 студзеня 1949, в. Селішча, Кіраўскі раён — 19 лютага 1995)[3] — беларускі мастак тэатра. БіяграфіяСкончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут у 1982 годзе. Працаваў у музычна-драматычнага тэатрах Расіі, Грузіі і інш. 3 1984 года ў Дзяржаўным тэатры музычнай камедыі Беларусі, з 1986 галоўны мастак. Адначасова ў 1988—1989 гадах выкладаў у Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце і ў 1988—1990 гадах у Мінскім інстытуце культуры[3]. Член Беларускага саюза тэатральных дзеячаў з 1985 года. ТворчасцьАформіў спектаклі: «Даходнае месца » А. Астроўскага (1984), «Клоп» У. Дашкевіча (1988), «Эмігранты » С. Мрожака (1989), «Кармэн» Ж. Бізэ (1990), «Блакітная ружа» Т. Уільямса, «Бездань» М. Матукоўскага, «Джулія» У. Кандрусевіча (усе 1991), «Залёты» В. Дуніна-Марцінкевіча, «Хэло, Долі! » Д. Германа (абодва 1992), «Халопка » М. Стрэльнікава (1994) і інш[3]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia