Уладзімір Пятровіч Міклуш
Уладзімір Пятровіч Міклуш (нар. 13 верасня 1948, Беразіно, Мінская вобласць) — беларускі вучоны, кандыдат тэхнічных навук (1981), прафесар (2004). БіяграфіяНарадзіўся 13 верасня 1948 года ў Беразіно. У 1971 годзе скончыў Беларускі інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі. У 1971—1978 гадах працаваў старшым інжынерам, старшым навуковым супрацоўнікам галіновай навукова-даследчай лабараторыі рамонту машын «Белсельгастэхнікі». У 1978—1983 гадах — асістэнт, у 1983—1995 гадах — дацэнт, у 1995—2000 гадах — загадчык кафедры тэхналогіі і арганізацыі тэхнічнага сэрвісу Беларускага дзяржаўнага аграрна тэхнічнага ўніверсітэта[1]. У 2000 годзе стаў дэканам факультэта тэхнічнага сэрвісу ў АПК Беларускага дзяржаўнага аграрна тэхнічнага ўніверсітэта. Навуковая дзейнасцьВобласць навуковых інтарэсаў: арганізацыя і эканоміка тэхнічнага сэрвісу, інавацыйныя адукацыйныя тэхналогіі ў навучальным працэсе. Аўтар 90 навуковых і вучэбна-метадычных работ у галіне арганізацыі і тэхналогіі рамонтна-абслугоўваючай вытворчасці, у т.л. «Арганізацыя рамонтна-абслугоўваючай вытворчасці і праектавання прадпрыемстваў тэхнічнага сэрвісу АПК» (навучальны дапаможнік). ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia