Уладзімір Пятровіч Пярэднеў
Уладзімір Пятровіч Пярэднеў (10 мая 1935, в. Пугачова, Докшыцкі раён, Віцебская вобласць — 27 верасня 2000) — беларускі вучоны ў галіне агародніцтва і аграхіміі. Доктар сельскагаспадарчых навук (1994), прафесар (1995). Акадэмік Міжнароднай акадэміі інфармацыйных тэхналогій (1999). БіяграфіяСкончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію (1962). 3 1962 года — у Беларускім НДІ агародніцтва, старшы навуковы супрацоўнік, з 1969 года — загадчык аддзела агародніцтва, лабараторыі аграхіміі, аграхіміі і якасці агароднінных культур. Адначасова ў 1976—1980 гадах з’яўляўся экспертам ААН. Навуковая дзейнасцьДаследаваў праблемы інтэнсіўных тэхналогій вырошчвання агародніны, павелічэння ўрадлівасці глебы, ураджаяў, паляпшэння якасці агароднінных культур. Аўтар прац «Плады і агародніна ў харчаванні чалавека» (1983, у сааўтарстве), «Угнаенне агароднінных культур» (1987), «Агарод без хіміі» (1996, з Я. А. Стальмашком), «Вырошчванне агародніны» (2001, з Л. І. Лявонавай) і інш. УзнагародыЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia