Уладзімір Пятровіч Тарасік (механік)
Уладзімір Пятровіч Тара́сік (нар. 1 верасня 1936, в. Дзешчанка, Уздзенскі раён, Мінская вобласць) — беларускі вучоны ў галіне праектавання аўтамабільнага транспарту. Доктар тэхнічных навук (1984), прафесар (1986). Заслужаны вынаходнік Беларусі (1998). БіяграфіяСкончыў у 1960 годзе Беларускі інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі. З 1971 года ў Магілёўскім тэхнічным універсітэце (з 1984 загадчык кафедры). Навуковая дзейнасцьНавуковыя працы па тэорыі руху аўтамабіля, праектаванні гідрамеханічных перадач. Распрацаваў матэматычныя мадэлі колавых і гусенічных самаходных машын; метадалогію сінтэзу алгарытмаў адаптыўных інтэлектуальных сістэм кіравання энергетычнымі рэжымамі аўтатранспартных сродкаў. Адзін з распрацоўшчыкаў велікагрузнага аўтасамазвала БелАЗ-540. Апублікаваў больш 250 навуковых прац, у тым ліку 3 падручнікі, 2 навучальных дапаможнікі, 4 манаграфіі, сааўтар Энцыклапедыі «Машынабудаванне» (том IV-15. Колавыя і гусенічныя машыны). Атрымаў больш за 120 аўтарскіх пасведчанняў і патэнтаў на вынаходствы, многія з якіх укаранёныя ў вытворчасць. Падрыхтаваў 16 кандыдатаў тэхнічных навук і аднаго доктара тэхнічных навук. УзнагародыУзнагароджаны медалямі «За асваенне цалінных зямель» (1958), «За доблесную працу» (1970), Граматай Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь (1992). Творы
ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia