Уладзімір Піліпавіч Лемеш
Уладзімір Піліпавіч Ле́меш (22 сакавіка 1908—14 жніўня 1975) — савецкі вучоны ў галіне заатэхніі, доктар сельскагаспадарчых навук (1952), прафесар (1954). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1967). БіяграфіяУ. П. Лемеш нарадзіўся 22 сакавіка 1908 г. у вёсцы Падлессе Слуцкага павета Мінскай губерні (сучасны Слуцкі раён Мінскай вобласці Беларусі). У 1925 годзе быў накіраваны на вучобу ў Горыгорацкі земляробчы інстытут, які скончыў ў 1929 годзе. У 1929—1931 гг. навучаўся там жа ў аспірантуры пры кафедры агульнай заатэхніі па кармленню сельскагаспадарчай жывёлы. У 1931—1933 гг. у Магілёўскім інстытуце свінаводства — асістэнт, дацэнт кафедры кармлення сельскагаспадарчай жывёлы. З 1933 г. па ліпень 1941 г. выконваючы абавязкі загадчыка кафедры кармлення сельскагаспадарчай жывёлы Віцебскага ветэрынарнага інстытута, адначасова ў 1933—1938 гг. дэкан заатэхнічнага факультэта, у 1938—1941 гг. выконваючы абавязкі намесніка дырэктара па вучэбнай і навуковай рабоце. У 1941—1943 гг. У. П. Лемеш ва Ульянаўску — дырэктар Ульянаўскага ветэрынарнага тэхнікума. З 1943 г. да чэрвеня 1944 гг. намеснік дырэктара Куйбышаўскага сельскагаспадарчага інстытута. У 1944—1968 гг. У. П. Лемеш на пасадзе рэктара Віцебскага ветэрынарнага інстытута, у 1944—1975 гг. загадчык кафедры кармлення сельскагаспадарчай жывёлы. Памёр У. П. Лемеш 14 жніўня 1975 г. Пахаваны ў Віцебску. Навуковая дзейнасцьУ. П. Лемеш займаўся навуковай дзейнасцю ў галіне кармлення сельскагаспадарчай жывёлы, вывучэннем хімічнага складу і пажыўных якасцяў кармоў на тэрыторыі Беларусі, мікраэлементнага жыўлення. Аўтар каля 100 навуковых прац, у т.л. 13 кніг і брашур[1]. Сярод важнейшых апублікаваных:
Грамадская дзейнасцьУ. П. Лемеш выбіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР, Віцебскага абласнога і гарадскога Савета дэпутатаў. Быў членам Віцебскага аблвыканкама, Беларускага рэспубліканскага камітэта прафсаюзаў, Віцебскага абкама КПБ, Саюза журналістаў СССР[1]. Узнагароды
ПамяцьЗ 2000 г. імя прафесара У. П. Лемеша носіць кафедра кармлення сельскагаспадарчай жывёлы УА «Віцебская ордэна „Знак Пашаны“ дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай медыцыны»[1]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia