Уладзімір Рыгоравіч Івашын
Уладзімір Рыгоравіч Івашын (8 чэрвеня 1918, в. Кукшавічы, Дзяржынскі раён, Мінская вобласць — 3 сакавіка 2001) — беларускі гісторык. Доктар гістарычных навук (1973), прафесар (1973). БіяграфіяСкончыў Алма-Ацінскі дзяржаўны педагагічны інстытут (1947), Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (аспірантура). Служыў у Рабоча-сялянская Чырвоная Армія (1938—1946). Працаваў у Беларускім дзяржаўным універсітэце (1950—1994, гістарычны факультэт, кафедра палітычнай гісторыі, прафесар, у 1954—1964 — дэкан завочнага факультэта, 1974—1988 — прарэктар па вучэбнай рабоце гуманітарных факультэтаў, першы прарэктар). Навуковыя інтарэсы: гісторыя Кастрычніцкай рэвалюцыі ў Беларусі; гісторыя Камуністычнай партыі Савецкага Саюза. УзнагародыЗванне «Заслужаны работнік вышэйшай школы Беларускай ССР» (1976), ордэны «Знак Пашаны» (1961), Працоўнага Чырвонага Сцяга і інш. ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia