Уладзімір Рыгоравіч Ермакоў
Уладзімір Рыгоравіч Ермакоў (нар. 10 сакавіка 1950, Жытомір, Украіна) — беларускі матэматык, педагог. Доктар педагагічных навук (Расія, 2006; Беларусь, 2007), кандыдат фізіка-матэматычных навук (1981), дацэнт (1984). БіяграфіяСкончыў Данецкі дзяржаўны ўніверсітэт (спецыяльнасць «Матэматыка», 1973), Інстытут прыкладной матэматыкі і механікі АН УССР (аспірантура, 1976), Маскоўскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт (дактарантура, 2004). Працаваў у Гомельскім філіяле Інстытута матэматыкі АН БССР (1977—1980), Гомельскім дзяржаўным універсітэце імя Ф. Скарыны (з 1981, матэматычны факультэт, кафедра матэматычнага аналізу, дацэнт, з 2015 — факультэт псіхалогіі і педагогікі, кафедра сацыяльнай і педагагічнай псіхалогіі, дацэнт). Навуковыя інтарэсы: дыферэнцыяльныя ўраўненні; матэматычная фізіка; тапалогія; функцыянальны аналіз; методыка выкладання матэматыкі; метадалагічныя праблемы педагогікі, педагагічнай псіхалогіі; тэорыя кантролю ў сістэме адукацыі, якая развіваецца і інш. Бібліяграфія
ЗноскіСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia