Уладзімір Сяргеевіч Мядзведзь
Уладзімір Мядзведзь (нар. 4 лістапада 1999, Мінск) — беларускі футбаліст, паўабаронца балгарскага клуба «Лакаматыў» з Плоўдзіва (у арэндзе з благоеўградскага «Пірына»). Клубная кар’ераВыхаванец мінскага «Дынама», дарослую кар’еру пачынаў у мазырскай «Славіі», да сезона 2017 стаў рыхтавацца разам з асноўнай камандай мазыран, аднак у першай палове 2017 года выступаў толькі за дубль. У ліпені 2017 года перабраўся ў наваполацкі «Нафтан». 31 ліпеня 2017 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў канцы матча супраць «Слуцка» (1:0). Пазней выступаў за дубль навапалачан, часам выходзячы на замену ў аноўнай камандзе. У студзені 2018 года прыбыў на прагляд у брэсцкае «Дынама» і ў сакавіку падпісаў кантракт з клубам[5]. У сезоне 2018 выступаў за дубль, за асноўную каманду згуляў у адным матчы чэмпіянату і ў адным матчы Кубка Беларусі. Са студзеня 2019 года знаходзіўся на праглядзе ў «Слуцку» і ў сакавіку афіцыйна папоўніў склад каманды[6]. У ліпені 2019 года стаў іграком расійскага клуба «Растоў»[7], дзе выступаў за моладзевы склад. У лютым 2020 года, пакінуўшы растоўскую каманду, накіраваўся на прагляд у «Крылы Саветаў»[8] і ў выніку стаў іграком моладзевай каманды клуба, дзе да мая паспеў згуляў у двух матчах, пасля чаго пакінуў клуб. У ліпені 2020 года падпісаў двухгадовы кантракт з «Чайкай» з Песчанакопскага, якая выступала ў ФНЛ[9], аднак хутка разарваў кантракт, пасля чаго праходзіў прагляд у валгаградскім «Ротары» і яраслаўскім «Шынніку». У кастрычніку 2020 года папоўніў склад «Ротара», дзе быў заяўлены за моладзевую каманду[10], а неўзабаве стаў прыцягвацца і да асноўнага складу. 21 кастрычніка 2020 года ўпершыню згуляў за «Ротар» у матчы Кубка Расіі супраць «Крылаў Саветаў» (0:3), а 17 сакавіка 2021 года дэбютаваў у Прэм’ер-лізе, выйшаўшы на замену ў другім тайме матча з «Растовам» (0:4). У чэрвені 2021 года пасля вылету «Ротара» з Прэм’ер-лігі пакінуў клуб[11]. У ліпені 2021 года падпісаў кантракт з казахстанскім клубам «Атырау»[12], у складзе якога эпізадычна з’яўляўся на полі. У снежні 2021 года па заканчэнні кантракта пакінуў клуб[13]. У сакавіку 2022 года папоўніў склад грузінскага клуба «Сіёні», які выйшаў у наймацнейшы дывізіён краіны[14], пакінуў яго летам таго ж года. У лютым 2023 года стаў іграком балгарскага «Пірына»[15]. У студзені 2024 года быў аддадзены ў арэнду ў плоўдзіўскі «Лакаматыў»[16]. Статыстыка выступленняў
Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia