Уладзімір Сяргеевіч Фацееў
Уладзімір Сяргеевіч Фацееў (нар. 5 ліпеня 1955, Мінск) — беларускі эканаміст. Доктар эканамічных навук (1996), прафесар (2007). БіяграфіяСкончыў Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя В. У. Куйбышава (спецыяльнасць «Планаванне прамысловасці», 1977), Інстытут эканомікі АН БССР (аспірантура, 1984). Працаваў у Інстытуце эканомікі (1972—2002; з 1991 — загадчык аддзела, з 1997 — намеснік дырэктара па навуковай рабоце); Еўрапейскім гуманітарным універсітэце (2002—2004, дэкан факультэта эканомікі); Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэце (2004—2011, кафедра нацыянальнай эканомікі і дзяржаўнага кіравання, загадчык кафедры; і з 2018, прафесар, з 2021 — загадчык кафедры); Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Я. Купалы (2011—2018, дэкан факультэта эканомікі і кіравання, з 2014 — загадчык кафедры эканомікі і кіравання на прадпрыемстве). Навуковыя інтарэсы: рэгіянальнае эканамічнае развіццё і рэгіянальная палітыка ў розных краінах; праблемы забеспячэння ўстойлівага развіцця ў краінах з пераходнай эканомікай; размяшчэнне прадукцыйных сіл; трансгранічнае эканамічнае супрацоўніцтва; дзяржаўнае кіраванне і мясцовае самакіраванне; нацыянальныя і рэгіянальныя рынкі працы; горадабудаўніцтва; гісторыя прасторавай арганізацыі вытворчасці. Бібліяграфія
ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia