Уладзімір Уладзіміравіч Гіль-Радыёнаў
Уладзімір Уладзіміравіч Гіль-Радыёнаў (18 ліпеня 1906, Вілейка, Віленская губерня — 14 мая 1944, Глыбоцкі раён, Вілейская вобласць, БССР) — адзін з кіраўнікоў савецкага партызанскага руху ў Беларусі падчас Другой сусветнай вайны. БіяграфіяНарадзіўся 18 ліпеня 1906 года ў Вілейцы. Падчас Першай сусветнай вайны сям’я пераехала ў Бабруйск, а ў 1918 годзе — у в. Дараганава Бабруйскага павета Мінскай губерні (цяпер — Асіповіцкі раён Магілёўскай вобласці). У 1939 годзе скончыў Ваенную акадэмію імя М. В. Фрунзэ, падпалкоўнік. У 1941 годзе — начальнік штаба 229-й стралковай дывізіі, на фронце, быў паранены, трапіў у палон. З 1942 па 15 жніўня 1943 гадоў Гіль-Радыёнаў быў камандзірам дружыны, палка, брыгады «Рускай нацыянальнай народнай арміі», створанай нацыстамі з ліку ваеннапалонных. Гіль-Радыёнаў падрыхтаваў пераход 16 жніўня 1943 года гэтага фарміравання ў поўным складзе на бок партызан. фарміраванне атрымала назву «1-й антыфашысцкай партызанскай брыгады». 16 верасня 1943 года Гіль-Радыёнаў быў узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі, яму прысвоена воінскае званне палкоўніка. У красавіку — маі 1944 года ў баях пры адбіцці антыпартызанскай аперацыі «Вясновае свята» ў ходзе Полацка-Лепельскай бітвы брыгада панесла вялікія страты (1024 чалавек). Гіль-Радыёнаў быў смяротна паранены і 14 мая 1944 года памёр. УзнагародыЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia