Уладзімір Уладзіміравіч Кулічэнка
Уладзімір Кулічэнка (нар. 18 лютага 1960, Мінск, БССР) — беларускі рускамоўны пісьменнік. Піша ў жанрах «навуковая фантастыка» і «проза для дзяцей»[1]. БіяграфіяНарадзіўся ў сям’і афіцэра у Мінску. У 1967 годзе сям’я пераехала ў Маскву па новым месцы службы бацькі, у 1972 годзе — на касмадром Байканур (Казахстан). У 1982 годзе скончыў бібліятэчны факультэт Ленінградскага інстытута культуры[2]. Вайсковую службу праходзіў у мотастралковым палку ў Мурманску[3]. Пасля службы ў войску з 1984 па 1986 год працаваў карэктарам у рэдакцыйна-выдавецкім аддзеле БЕЛНДІНТІ (Беларускі інстытут навукова-тэхнічнай інфармацыі). З 1986 па 1998 год працаваў загадчыкам філіялу (с/к «Раўбічы») у Беларускай рэспубліканскай бібліятэцы па фізічнай культуры і спорту[4]. ТворчасцьПачаў друкавацца ў 1979 годзе ў ленінградскіх газетах (эсэ, літаратурныя замалёўкі, нарысы). У 1984 годзе ў эфіры Беларускага радыё прагучалі яго першыя казкі для дзяцей. Апроч напісання радыёказак выпусціў таксама шэраг кніг для дзяцей[4]. З’яўляецца аўтарам шматлікіх артыкулаў у перыёдыцы. У 1994 годзе выйшла першая кніжная публікацыя — фантастычная аповесць "Катамаран «Уцякач»[2], якую аўтар напісаў яшчэ ў 1986 годзе[3]. У 1998 годзе была апублікавана аповесць-казка «Следства па справе шкляных чалавечкаў». У 2004 годзе у часопісе «Искатель» апублікавана аповесць «Клуб горада N». З 2007 года з’яўляецца сябрам Саюзу пісьменнікаў Беларусі, узначальвае секцыю «Прыгоды і фантастыка». Па выніках творчай дзейнасці ў 2009 годзе вылучаны на сушуканне прэміі Саюза пісьменнікаў Беларусі ў жанры «навуковая фантастыка». З 1 сакавіка 2010 года — старшыня праўлення грамадскага аб’яднання «Беларускі літаратурны фонд»[1]. У 2010 годзе старшыня секцыі «Прыгоды і фантастыка» СПБ Уладзімір Кулічэнка ўзначальваў журы конкурсу маладых літаратараў «Новая беларуская фантастыка», які праводзіў Саюз пісьменнікаў Беларусі з мэтай прыцягнуць увагу чытачоў да беларускай фантастычнай літаратуры і адкрыць новых таленавітых аўтараў[5][6]. Уладзімір Кулічэнка — аўтар 15 кніг агульным накладам больш за 70 тысяч асобнікаў. Сярод самых вядомых — «Катамаран „Уцякач“», «Следства па справе шкляных чалавечкаў», «Доктар Васількоў і Уладар ночы», «Мех Каменнай старой»[7]. Бібліяграфія
Крыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia