Уладзімір Ухцінскі
Уладзімір Ухцінскі (18 сакавіка 1960, Ніжнія Красты, Ніжнекалымскі раён, Якуцкая АССР, РСФСР, СССР) — беларускі эстрадны спявак і кампазітар. БіяграфіяНарадзіўся 18 сакавіка 1960 года ў пас. Ніжнія Красты (Якуцкая АССР, РСФСР). У пяць гадоў разам з бацькамі пераехаў у Гомель. Пасля васьмі класаў пайшоў працаваць на Гомельскі завод пускавых рухавікоў, спяваў у завадскім ансамблі. У 1981—1984 гадах працаваў у Маскве бас-гітарыстам у калектыве Ігара Талькова. У 1984 годзе вярнуўся ў Гомель, дзе супрацоўнічаў з групай «Граніт». З 1986 па 1991 гады — ў гурце Сябры. З 1993 года заняўся сольнай кар’ерай. У 1993 годзе заняў першае месца ў фінале на фестывалі «Песня года» (Масква). Узнагароджаны медалём Жукава за актыўны дзел у канцэртнай дзейнасці па вайсковых частках і медалём за актыўную творчую працу па патрыятычнаму выхаванню моладзі. Жанаты, мае дачку[1]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia