Уладзімір Цімафеевіч Курыленка
Уладзімір Цімафеевіч Курыле́нка (25 снежня 1924, вёска Бабінічы, Віцебскі раён — 13 мая 1942, Смаленская вобласць) — партызан-падрыўнік партызанскага атрада І. Р. Шлапакова ў Смаленскай вобласці. Герой Савецкага Саюза (01.09.1942[1], пасмяротна). БіяграфіяСкончыў сярэднюю школу ў горадзе Веліж. Жыў у вёсцы Парэчча Смаленскага раёна. З ліпеня 1941 У. Ц. Курыленка партызан-падрыўнік партызанскага атрада І. Р. Шлапакова, які дзейнічаў на тэрыторыі Смаленскай вобласці. У. Ц. Курыленка падарваў некалькі аўтамашын, 2 гарматы, пусціў пад адхон 4 эшалоны праціўніка. 13 мая 1942 года, вяртаючыся з чарговага задання, трапіў у засаду і быў цяжка паранены, памёр ад ран. Быў пахаваны ў месцах баёў (у вёсцы Выстаўка Дзямідаўскага раёна Смаленскай вобласці. У 1947 годзе прах Героя перанесены і перапахаваны ў горадзе Смаленску ў Скверы памяці Герояў ля Крамлёўскай сцяны. Памяць
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia