Уладзіслаў Валер’евіч Ноздрын

Уладзіслаў Валер’евіч Ноздрын
Дата нараджэння 5 снежня 1996(1996-12-05) (28 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Адукацыя
Прафесія акцёр, кінаакцёр, тэатральны акцёр
Тэатр

Уладзіслаў Валер’евіч Ноздрын (нар. 5 снежня 1996, г. Мінск) — беларускі акцёр.

Біяграфія

Нарадзіўся 5 снежня 1996 года ў Мінску[1].

У 2018 годзе скончыў Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў (курс народнай артысткі Беларусі З. В. Белахвосцік). Атрымаў спецыяльнасць «Артыст драматычнага тэатра і кіно»[1].

З 2017 года працаваў у Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі[1], у пачатку 2024 года затрыманы за ўдзел у пратэстах 2020 года і звольнены з тэатра.

30 красавіка 2024 года разам з жонкай быў асуджаны да 2 гадоў і 6 месяцаў «хатняй хіміі» за «ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак» (ч. 1 арт. 342 КК)[2][3], 3 траўня 2024 года сумеснай заявай беларускіх праваабарончых арганізацый ён быў прызнаны палітычным зняволеным[4].

Сям’я

У шлюбе з актрысай Гражынай Быкавай-Ноздрынай[5].

Творчасць

Ролі ў тэатры

Асноўныя ролі ў РТБД[1]:

  • «Бетон» (аўтар і рэжысёр — Яўген Карняг)
  • «Профіт» па матывах «Даходнага месца» А. Астроўскага (пастаноўка Аляксандра Гарцуева) — Белагубаў
  • «Кар’ера доктара Рауса» В. Марціновіча (пастаноўка Аляксандра Гарцуева) — Файны хлопчык у галіфэ
  • «Сірожа» Ю. Чарняўскай (рэжысёр — Аляксандр Гарцуеў) — Фарцоўшчык
  • «Два чароўныя парасоны» Г. Х. Андэрсена (пастаноўка Святланы Навуменка) — Завадны салавей
  • «Тры Жызэлі» А.Курэйчыка (пастаноўка Аляксандра Гарцуева) — Камандзір
  • «Дзед» В. Паніна (пастаноўка Дзяніса Паршына) — Рабочы
  • «Гендарныя выкрунтасы» А.Курэйчыка (пастаноўка А.Гарцуева) — Віктар
  • «Партрэт» М. В. Гогаля (рэжысёр А.Гарцуеў) — Чалавек у балаклаве
  • «Адамавы жарты» (аўтар інсцэніроўкі і рэжысёр — Святлана Навуменка) — Чорт
  • «Карней» па матывах твораў У.Караткевіча (пастаноўка Алены Зміцер) — Ральф
  • «Махляры» М. Гогаля (пастаноўка Сяргея Фядотава) — Швохнеў Пётр Пятровіч, Аляксей, карчомны слуга
  • «Мудрамер» М. Матукоўскага (пастаноўка Аляксандра Гарцуева) — Залівака
  • «Шлюб з ветрам» К. Аверкавай і Я. Карняга (рэжысёр — Яўген Карняг)
  • «Гісторыя двух сабак» Я. Конева (пастаноўка Святланы Навуменка) — Дунай
  • «Залатое сэрцайка» (аўтар і рэжысёр — Святлана Навуменка) — Воўк
  • «Таямніца чароўнага календара» М. Варфаламеева (рэжысёр — Святлана Навуменка) — Сабака Ануфрый

Ролі ў кіно[6]

  • Дзед Марозаў (2020), эпізод
  • Успышка (2020), Тыква ў 20-22 гады
  • Выпадковы кадр (2019), эпізод

Крыніцы

  1. а б в г Уладзіслаў НОЗДРЫН - РТБД(недаступная спасылка). web.archive.org (15 мая 2024). Архівавана з першакрыніцы 15 мая 2024. Праверана 1 лістапада 2024.
  2. Уладзіслаў Наздрын — Палітычныя вязні ў Беларусі. prisoners.spring96.org. Праверана 1 лістапада 2024.
  3. Трох самых зорных акцёраў РТБД звольнілі з тэатра . Наша Ніва (1 лістапада 2024). Праверана 1 лістапада 2024.
  4. Патрабуем рэабілітацыі 26 былых палітычных зняволеных . spring96.org (3 мая 2024). Праверана 13 лістапада 2024.
  5. Уладзіслаў Наздрын — Палітычныя вязні ў Беларусі. prisoners.spring96.org. Праверана 13 лістапада 2024.
  6. Владислав Ноздрин. Кино-Театр.Ру. Праверана 1 лістапада 2024.

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya