Уладзіслаў Станіслававіч Цыдзік
Уладзіслаў Станіслававіч Цыдзік (11 лістапада 1953, в. Быльчыцы, Гродзенскі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання. БіяграфіяНарадзіўся 11 лістапада 1953 года ў в. Быльчыцы Гродзенскага раёна Гродзенскай вобласці. Скончыў Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут, вучоны аграном; Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (з адзнакай), спецыяліст у галіне дзяржаўнага кіравання. Аўтар шэрагу навуковых работ і публікацый. Працаваў галоўным аграномам калгаса «Х з’езд Саветаў» Чэрвеньскага раёна Мінскай вобласці; галоўным аграномам упраўлення сельскай гаспадаркі Чэрвеньскага раённага выканаўчага камітэта; намеснікам старшыні Чэрвеньскага раённага аграпрамысловага аб’яднання Мінскай вобласці; начальнікам пададдзела, галоўным аграномам, намеснікам начальніка ўпраўлення, начальнікам упраўлення кормавытворчасці Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання БССР і Рэспублікі Беларусь. З 1998 года працаваў у сістэме Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь, з 2000 года — начальнікам галоўнага ўпраўлення кантролю за работай аграпрамысловага, лесагаспадарчага і прыродаахоўнага комплексаў Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь. З 2007 года працаваў старшынёй Камітэта дзяржаўнага кантролю Мінскай вобласці. З’яўляецца ліквідатарам аварыі на Чарнобыльскай АЭС. У 2012—2016 гадах дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання. УзнагародыУзнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі», медалём Беларускай праваслаўнай царквы свяціцеля Кірылы Тураўскага, чатырма юбілейнымі медалямі, ганаровымі граматамі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Падліковай палаты Расійскай Федэрацыі, Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Мае Падзяку Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Асабістае жыццёЖанаты, мае дачку і сына. ЗноскіСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia