Уласцівасць

Уласцівасць — тое, што належыць рэчы і абумоўлівае яе адрозненне ці падабенства да іншых рэчаў. Сукупнасць усіх уласцівасцей вызначае рэч як пэўную асобную цэласнасць.

Найбольш істотныя і ўсеагульныя ўласцівасці, характэрныя для рэчаў і звязаныя з самой прыродай матэрыі, называюцца атрыбутамі. Уласцівасць як філасофская катэгорыя суадносная катэгорыям рэчы і адносін. Гэтыя катэгорыі ўзаемазвязаныя і пры пэўных умовах могуць пераходзіць адна ў адну. Адрозніваюцца ўласцівасці істотныя і неістотныя, спецыфічныя і агульныя, унутраныя і вонкавыя, неабходныя і выпадковыя і інш. Вывучэнне асобных уласцівасцей — неабходны этап, ступень пазнання якасці рэчы.

Літаратура

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya