Універсітэт акругі Калумбія

Універсітэт акругі Калумбія
англ.: University of the District of Columbia
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва англ.: University of the District of Columbia
Заснаваны 1977
Студэнты 3 725[1]
Краіна
Размяшчэнне Вашынгтон, ЗША
Сайт udc.edu
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Універсітэт акругі Калумбія (англ.: University of the District of Columbia) — дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова ў ЗША са статусам універсітэта, якая знаходзіцца ў сталіцы дзяржавы — горадзе Вашынгтон. Адзіны «класічны» дзяржаўны ўніверсітэт у сталічнай акрузе.

Гэта гістарычна «чорны» ўніверсітэт, дзе традыцыйна навучаюцца пераважна афраамерыканцы.

Універсітэт быў створаны ў жніўні 1977 года праз аб’яднанне Настаўніцкага каледжа, Федэральнага гарадскога каледжа і Вашынгтонскага тэхнічнага інстытута.

Структура

  • Каледж сельскай гаспадаркі, устойлівага развіцця гарадоў і навук аб навакольным асяроддзі
  • Каледж мастацтваў і навук
  • Школа бізнесу і дзяржаўнага кіравання
  • Школа інжынерыі і прыкладных навук
  • Школа права
  • Аддзяленне даследаванняў і аспірантуры
  • Грамадскі каледж

Гл. таксама

Крыніцы

  1. Integrated Postsecondary Education Data System — 1992.
  2. Global Research Identifier Database — 2015. Праверана 8 ліпеня 2020.

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya