Універсітэт імя Марыі Вашынгтон
Універсітэт імя Марыі Вашынгтон (англ.: University of Mary Washington) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Фрэдэрыксберг у штаце Вірджынія. Агульная характарыстыкаЗаснаваная ў 1908 годзе як Фрэдэрыксбергскі педагагічны каледж, установа была названа Каледжам імя Марыі Вашынгтон у 1938 годзе ў гонар Марыі Бол Вашынгтон, маці першага прэзідэнта ЗША Джорджа Вашынгтона. Генеральная асамблея штата Вірджынія змяніла статус каледжа на ўніверсітэт у 2004 годзе, каб адлюстраваць адкрыццё аспірантуры і прафесійных праграм у дадатак да праграм бакалаўрыяту, а таксама стварэнне больш чым аднаго кампуса. Большая частка галоўнага кампуса размешчана на крутым узгорку, які адыграў важную ролю ў бітве пры Фрэдэрыксберзе ў 1862 годзе падчас Грамадзянскай вайны ў ЗША. Кампус знаходзіцца ў некалькіх хвілінах хады ад гістарычнага цэнтра горада з крамамі, рэстаранамі і ракой. Гл. таксамаКрыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia