Урад выратавання Сірыі
Урад выратавання Сірыі (УВС, араб. حكومة الإنقاذ السورية, Ḥukūmat al-ʾInqādh al-Sūriyya) — дэ-факта альтэрнатыўны ўрад сірыйскай апазіцыі, сфармаваны ў лістападзе 2017 года ісламісцкай групоўкай «Хаят Тахрыр аш-Шам» у ходзе грамадзянскай вайны ў Сірыі. Станам на снежань 2024 года, УВС кантраляваў мухафазу Ідліб, большую частку мухафазы Халеб і частку тэрыторыі Латакіі і Хамы. Падкантрольнае насельніцтва — каля 4 000 000 чалавек. Штаб-кватэра размешчана ў Ідлібе. Афіцыйная мова — арабская. УВС фактычна ўяўляў сабой аўтарытарную мілітакратычную ісламскую рэспубліку, цалкам падпарадкаваную кіраўніцтву «Хаят Тахрыр аш-Шам». У снежні 2024 года Мухамед аль-Башыр быў упаўнаважаны сфармаваць новы ўрад на пераходны перыяд пасля захопу Дамаска апазіцыйнымі сіламі[2]. На яго базе ўтвораны Пераходны ўрад Сірыі[3]. Крыніцы |
Portal di Ensiklopedia Dunia