УрачыстасцьУрачыстасць (лац.: Solemnitas) — найвышэйшая ступень царкоўнага свята ў заходніх літургічных абрадах Каталіцкай царквы. ГісторыяСлова «solemnitas» заўсёды выкарыстоўвалася на Захадзе для абазначэння вялікага царкоўнага свята, аднак да сярэдзіны ХХ стагоддзя не з'яўлялася літургічным тэрмінам[1]. У 1969 годзе пасля Другога Ватыканскага сабору літургічная рэформа змяніла складаную сістэму святаў, якая існавала ў лацінскім абрадзе з канца XVI стагоддзя, на сістэму, дзе ўсе дні літургічнага года мелі адну з чатырох катэгорый:
Асаблівасці святкаванняСвяткаванне ўрачыстасці мае шэраг адрозненняў у парадку правядзення набажэнстваў. У адрозненне ад іншых літургічных дзён, святкаванне ўрачыстасці пачынаецца не з поўначы, а з вечара папярэдняга дня. Яно адкрываецца нешпарамі, некаторыя ўрачыстасці маюць таксама паслядоўнасці вігілійных імшаў, якія служацца вечарам напярэдадні асноўнага дня свята[2]. Імша з урачыстасці мае тры біблійныя чытанні, спеў гімна Gloria, а таксама сімвал веры. Калі ўрачыстасць прыпадае на пятніцу, гэты дзень не з'яўляецца днём пакаяння і посту[3]. Дзве найвялікшыя ўрачыстасці літургічнага году, Нараджэнне Пана і Вялікдзень, святкуюцца з актавай, гэта значыць на працягу васьмі дзён пасля дня свята. Галоўнае свята Каталіцкай царквы, Пасха, завецца ўрачыстасцю ўрачыстасцяў. У цяперашні час лічба ўрачыстасцяў у агульным рымскім календары складае 17. Акрамя таго, Канферэнцыя каталіцкіх біскупаў асобнай краіны ці ўлада манаскага закону мае права дадаткова надаць статус урачыстасці дню ўспаміну асабліва шанаванага ў краіне святога. Таксама статус урачыстасці ў кожнай святыні атрымлівае гадавіна яе пасвячэння і тытулярнае свята дадзенай святыні[1]. Спіс урачыстасцяў агульнага календара
Гл. таксамаЗноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia