Урэчнік разналісты

Урэчнік разналісты
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Potamogeton gramineus L., Sp. Pl., 1: 127 (1753)


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  39032
NCBI  55319
EOL  1115958
IPNI  323120-2
TPL  kew-308578

Урэчнік злакалісты, Рдзест злакалісты[1] (Potamogeton gramineus) — кветкавая водная расліна роду Урэчнік (Potamogeton) сямейства Урэчнікавыя (Potamogetonaceae).

Батанічнае апісанне

Шматгадовая расліна. Плавальнае лісце даўгаватае або яйкападобнае, з хвосцікамі (часам плавальнага лісця няма), пагружанае — лінейна-ланчэтнае, сядзячае, акрамя верхавінавага, па краях дробназубчастае. Сцябло тоненькае, галінастае, 60—100 см..

Кветканосы 5—10 см даўжынёй. Колас густы, 2,5&—5 см даўжынёй. Плады 2,5—3 мм даўжынёй, коласаяйкападобныя, з тупым кілем на спінцы. Цвіце ў маі—ліпені.

Распаўсюджанне

Ва Украіне распаўсюджаны ў стаячых і павольна цякучых водах — амаль па ўсей краіне, на поўдні пераважна ў даліне Дняпра.

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 103. — 160 с. — 2 350 экз. — у крыніцы пад назвай Potamogeton heterophyllus Schreb.

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya