Усепалесцінскі ўрад
Усепалесцінскі ўрад (араб. حكومة عموم فلسطين) быў абвешчаны ў Газе 22 верасня 1948 года Вышэйшым арабскім камітэтам[1] у час Араба-ізраільскай вайны 1947—1949 гадоў. Паралельна 75[2][3] прадстаўнікоў арабскіх населеных пунктаў, якія сабраліся ў Газе, таксама ўтварылі Палесцінскі нацыянальны савет, які ў адной з першых сваіх рэзалюцый абвясціў свае паўнамоцтвы над усёй Палесцінай са сталіцай у Іерусаліме[4][5]. 30 верасня Савет быў ператвораны ва Урад на чале з «прэзідэнтам» муфтыем Амінам аль-Хусейні. У сярэдзіне кастрычніка ён быў прызнаны Лігай арабскіх дзяржаў.[1] Неўзабаве пасля яго стварэння, у снежні таго ж года, на Іерыхонскай канферэнцыі , Абдала ібн Хусейн быў абвешчаны «каралём арабскай Палесціны»[6]. Канферэнцыя заклікала да аб’яднання арабскай Палесціны і Трансіарданіі, і Абдала абвясціў пра свой намер анексаваць Заходні бераг ракі Іардан. Іншыя члены Арабскай лігі выступілі супраць гэтага плана. Рэальнай улады ў акупаванай Егіптам Газе не меў. Пасля Ліпеньскай рэвалюцыі 1952 год у Егіпце Гамаль Абдэль Насер павялічыў егіпецкую падтрымку «палесцінскай справы».[удакладніць] Аб’яднанне Егіпта і Сірыі ў 1958 годзе стала пераломным момантам у гісторыі Усепалесцінскага ўрада. Егіпет перастаў яго падтрымліваць, і ў 1959 годзе Насер дэкрэтам афіцыйна анулёўваў урад. Сектар Газа знаходзіўся пад кіраваннем Егіпта да яго заваявання Ізраілем у Шасцідзённай вайне 1967 года. Усепалесцінскі ўрад лічыцца першай спробай стварэння незалежнай арабскай Палесціны. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia