Усеўкраінскае аб’яднанне «Свабода»
Усеўкраінскае аб’яднанне «Свабода» (укр.: Всеукраїнське об`єднання «Свобода») — кансерватыўна-нацыяналістычная палітычная партыя сучаснай Украіны. Дзейнічае з 1991 года, афіцыйна зарэгістравана міністэрствам юстыцыі Украіны ў 1995 годзе[3]. Папярэдняя назва — «Сацыял-нацыянальная партыя Украіны». Лідар партыі — Алег Цягнібок. Выбары ў Вярхоўную Раду Украіны 2012 года![]() Партыя дамовілася з Усеўкраінскім аб’яднаннем «Бацькаўшчына» пра ўзгадненне кандыдатаў у мажарытарнай частцы выбараў. З 225 акруг у 35 балатуюцца прадстаўнікі «Свабоды». У прапарцыйнай частцы партыя ідзе асобным спісам. У выніку, партыя атрымала 10,44 % галасоў і 25 месцаў па спісе. Яшчэ 12 прадстаўнікоў партыі сталі дэпутатамі ў мажарытарных акругах. Такім чынам, агулам партыя атрымала 37 мандатаў. Партыя сфарміравала чацвёртую паводле колькасці дэпутацкую фракцыю пасля «Партыі рэгіёнаў», «Бацькаўшчыны» і «УДАРу». Прадстаўнік партыі Руслан Кашулінскі абраны намеснікам старшыні Вярхоўнай Рады. Зноскі |
Portal di Ensiklopedia Dunia