Усе нашы дзеці з Булербю

Усе нашы дзеці з Булербю
шведск.: Alla vi barn i Bullerbyn
Выданне
Жанр дзіцячая літаратура
Аўтар Астрыд Ліндгрэн
Мова арыгінала шведская мова
Дата напісання 1947
Дата першай публікацыі 1947
Месца публікацыі Швецыя

Усе нашы дзеці з Булербю[1] (шведск.: Alla vi barn і Bullerbyn) — дзіцячая кніга, напісаная шведскай пісьменніцай Астрыд Ліндгрэн у 1947 годзе. Першая кніга серыі пра Булербю. Наступныя кнігі гэтай серыі — «Зноў пра дзяцей з Булербю» (шведск.: Mer om oss barn і Bullerbyn, 1949) і «Весела жывецца ў Булербю» (шведск.: Bara roligt i Bullerbyn, 1952).

Паводле сюжэту ў маленькай шведскай вёсачцы Булербю (па-шведску: шумная вёска) усяго тры дамы. Тут жывуць шасцёра дзяцей са сваімі бацькамі. Апавядальнік, дзяўчынка Ліза, якой 7 гадоў, апісвае сваё жыццё і штодзённыя прыгоды. Ліза жыве ў адным доме са сваімі старэйшымі братамі Ласэ і Босэ. У іншым доме жывуць дзве дзяўчынкі Брыта і Ганна, а ў трэцім жыве хлопчык Уле.

Прататыпам Булербю з’яўляецца паселішча Севедсторп у шведскай правінцыі Смоланд[2]. У гэтым месцы вырас бацька будучай пісьменніцы, а сама яна нарадзілася за 10 міль адтуль — на хутары Нэс ля горада Вімербю.

Паводле серыі кніг пра дзяцей з Булербю шведскі рэжысёр Ласэ Хальстром зняў фільмы «Усе нашы дзеці з Булербю» (шведск.: Alla vi barn і Bullerbyn, 1986) і «Зноў пра дзяцей з Булербю» (шведск.: Mera om oss barn i Bullerbyn, 1987).

На беларускую мову кнігу «Усе нашы дзеці з Булербю» пераклаў Лявон Баршчэўскі[1].

Крыніцы

  1. а б Ліндгрэн 2000.
  2. Bullerbyn. www.astridsbullerbyn.se. Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2019. Праверана 21 чэрвеня 2019.

Літаратура

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya