Успаміны пра мінулае Зямлі

Успаміны пра мінулае Зямлі
地球往事
Аўтар Лю Цысінь
Жанр навуковая фантастыка
Краіна  Кітай
Мова арыгінала кітайская
Даты публікацыі 20062010

«Успаміны пра мінулае Зямлі» (кіт.: 地球往事; англ.: Remembrance of Earth's Past) — навукова-фантастычная трылогія кітайскага пісьменніка Лю Цысіня, якая прынесла аўтару сусветную вядомасць. Арыгінальная версія была апублікавана ў Кітаі паміж 2006 і 2010 гадамі. Пераклады на англійскую мову пачалі выходзіць у 2014 годзе і атрымалі высокую ацэнку крытыкаў.

Часткі трылогіі

1. «Задача трох цел» — першая кніга, выдадзеная ў 2006 годзе, апавядае пра першы кантакт чалавецтва з іншапланетнай цывілізацыяй з сістэмы Трысалярыс.

Планета Трысалярыс знаходзіцца за чатыры светлавыя гады ад Зямлі і існуе пад уплывам хаатычных арбіт трох сонцаў, таму перажывае пастаянныя цыклы знішчэння і адраджэння. Гэта прымушае ейных жыхароў пакінуць радзіму і шукаць новы дом. У гэты час на Зямлі ў сакрэтным ваенным праекце працуе астраном Е Вэньцзэ. Яна расчароўваецца ў чалавецтве, якое не можа выратавацца ад сябе самога, выходзіць на сувязь з іншапланетнай цывілізацыяй і перадае ёй каардынаты Зямлі. Гэта назаўжды змяняе лёсы абедзвюх планет.

2. «Цёмны лес» — працяг, апублікаваны ў 2008 годзе, развівае тэму касмічнага выжывання і тэорыі «Цёмнага лесу».

Трысалярыйцы з дапамогай сваіх тэхналогій заблакавалі развіццё зямной навукі і адправілі да нашай планеты гіганцкі касмічны флот. Але чалавецтва не здаецца і ў адказ распрацоўвае план, бо знаходзіць істотную ўразлівасць у цывілізацыі прышэльцаў. У барацьбе за выжыванне дапамагае правіла «Цёмнага лесу», якое сцвярджае, што любая цывілізацыя, якая раскрывае сваё месцазнаходжанне, будзе знішчана.

3. «Канец смерці» — завяршальная частка, выдадзеная ў 2010 годзе, ахоплівае мільёны гадоў у будучыню і разважае пра лёс розуму ў Сусвеце.

Чалавецтва працягвае шматгадовае супрацьстаянне з прышэльцамі, спрабуючы выжыць ва ўсё больш варожым Сусвеце. Для гэтага людзі выкарыстоўваюць тэхналогіі стрымлівання і міжзорныя палёты, але сутыкаюцца з непазбежнымі наступствамі «Цёмнага лесу».

Тэмы і асаблівасці

Трылогія закранае шырокі спектр тэм: тэорыя цывілізацый у космасе, філасофскія развагі пра будучыню чалавецтва, прыроду навукі, ідэю тэхналагічнага прагрэсу і рызыкі кантакту з іншапланетнымі відамі. Асаблівая ўвага надаецца фізіцы, астраноміі і сацыяльнай дынаміцы[1].

Прызнанне

Трылогія атрымала шырокае прызнанне ў міжнароднай літаратурнай супольнасці. Англійскі пераклад першай часткі атрымаў прэмію Х’юга ў 2015 годзе, і стаў першай напісанай не па-англійску кнігай, якая атрымала гэтую ўзнагароду[2].

Экранізацыя

Па матывах кнігі выйшаў мультсерыял і тэлесерыял у Кітаі. У 2023 годзе Netflix выпусціў серыял «Задача трох цел»[3].

Крыніцы

  1. Wit, Justin de. Summary of my favorite science fiction trilogy: Remembrance of the Earth’s Past. (англ.). Medium (7 сакавіка 2021). Праверана 25 мая 2025.
  2. Hugo Awards 2015. The Hugo Awards. Праверана 21 мая 2025.
  3. Netflix's '3 Body Problem': Everything to Know. Netflix. Праверана 21 мая 2025.
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya